Народнае Антыкрызіснае Упраўленне
Народнае Антыкрызыснае Упраўленьне, створанае па ініцыятыве члена Прэзыдыюма
Каардынацыйнага Савета Паўла Латушкі, зьяўляецца часовым грамадзкім органам, які забясьпечвае захаваньне і падтрыманьне функцый дзяржаўнага кіраваньня ў Беларусі да дэмакратычнага абраньня беларускімі грамадзянамі новага ўрада.
Мэты:
- Забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады.
- Стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа.
Задачы
Ліквідацыя прычын крызісу і падрыхтоўка да адстаўкі Лукашэнкі
- Абарона грамадзян ад рэпрэсій.
- Прыцягненне да адказнасці вінаватых у гвалце і фальсіфікацыі.
- Узаемадзеянне з мiжнароднымi арганiзацыямi з мэтай выяулення i арышту рахункау асоб, якiя супрацоунiчаюць з рэжымам
- Фарміраванне спіса кампаній, звязаных з фінансаваннем рэжыму, для прымянення ў дачыненні да гэтых кампаній эканамічных санкцый.
- Садзейнічанне міжнародным арганізацыям у пашырэнні спіса асоб для персанальных санкцый.
- Падтрымка мірных пратэстаў, забастовачных рухаў і іншых форм лакальнай самаарганізацыі.
- Процідзеянне прапагандзе.
Падрыхтоўка інстытутаў улады да пераходнага перыяду
- Падтрымка сацыяльна неабароненай катэгорыі насельніцтва.
- Кадравае рэфармаванне ўрада ў перыяд стабілізацыі.
- Сістэма мер аднаўлення законнасці і правапарадку.
- 10 крокаў стабілізацыі і аднаўлення росту эканомікі.
- Аднаўленне знешнепалітычнага і знешнеэканамічнага супрацоўніцтва.
- Забеспячэнне функцыянавання сацыяльных сфер.
НАУ запрашае лепшыя кадры сярод грамадзян Беларусі з досведам дзяржаўнага, бізнес і грамадскага кіравання, а таксама антыкрызіснага менеджменту для далейшых дзеянняў па пераадоленні крызісу.