Беларусы Францыі
Мы – супольнасць грамадзян Беларусі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці і падтрымліваюць свой народ, які змагаецца за свабоду. Наша дыяспара была сфарміравана гэтым летам пасля падзей, якія ўзрушылі нашу бацькаўшчыну. З першых дзён прэзідэнцкай кампаніі, з першых арыштаў кандыдатаў мы ня можам застацца абыякавымі да падзей у нашай краіне, падзяляем надзею нашага народа і яго імкненне да свабоды і дэмакратыі.
Становішча Французскай Рэспублікі да падзеяў у Беларусі
Францыя, якая з’яўляецца краінай ЭЗ, не прызнала прэзідэнцкія выбары ў Беларусі свабоднымі і як толькі з’явіліся першыя фальсіфікацыі, заклікала да стварэння незалежных механізмаў назірання; Спадар Эмануэль Макрон сустрэўся з лідаркай народу Беларусі Святланай Ціханоўскай і пацвердзіў ёй сваю падтрымку станаўлення дэмакратыі ў Беларусі; МЗС Францыі нядаўна пацвердзілі сваю пазіцыю адносна парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Прадумовы стварэння Беларускай народнай амбасады ў Францыі
Мы, як і беларусы з 26 іншых краін свету, правялі экзіт-пол з 4 па 9 жніўня і, дзякуючы гэтаму, выявілі значныя фальсіфікацыі на нашым выбарчым участку, размешчаным у амбасадзе Беларусь у Францыі. Паводле нашых апытанняў, Ціханоўская, павінна была перамагчы ў 97% галасоў, але камісія “прыдумаў” яшчэ 200 галасоў, каб можна было абвясціць аб перамозе на гэтым участку А.Лукашэнка.
Стаўленне членаў выбарчай камісіі і супрацоўнікаў амбасады да грамадзян было абуральным: адмова пускаць незалежных назіральнікаў на ўчастак, агульная непразрыстасць падліку галасоў, марудлівасць працэдуры, выбаршчыкі чакалі ад трох да васьмі гадзін пры тэмпературы 40 ° C каб прагаласаваць. Каля 150 чалавек не змаглі прагаласаваць з-за перашкод, якія паставіла амбасада.
У той дзень большасць беларусаў Францыі страцілі давер да амбасады Беларусі і былі вымушаныя канстатаваць, што амбасада не прадстаўляе інтарэсы грамадзян, а служыць аднаму чалавеку: Аляксандру Лукашэнка .
Падтрыманне адносін паміж дэмакратычнай Беларуссю і Францыяй у гэты крызісны час з’яўляецца нашым прыярытэтам
Мы імкнемся служыць сувязным звяном паміж дэмакратычным рухам у Беларусі і французскім грамадствам. Асацыяцыі беларусаў узніклі па ўсёй Францыі, але таксама створаны працоўныя суполкі, якія займаюцца рознымі аспектамі : культурніцкімі сувязямі, сувязямі з прэссай, сувязямі з палітыкамі, з спартоўцамі, ладзяць акцыі салідарнасці і дапамогі Беларусам, якія зазналі рэпрэсіі.
У выніку мы лічым, што ў цяперашні час мы робім для франка-беларускіх адносін больш, чым афіцыйная амбасада, якая абмежавалася прапагандай рэжыму.
Нашы кантакты :