Мы, беларусы замежжа,
не прызнаем выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня легітымнымі, а Аляксандра Лукашэнку абраным прэзыдэнтам згодна з вынікамі міжнародных экзіт-полаў, незалежнага назірання ў Беларусі, справаздачы АБСЕ пра фальсіфікацыі, афіцыйнымі заявамі ЕЗ, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады і іншых дэмакратычных краін;
асуджаем шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць мірных грамадзянаў з мэтай незаконнага ўтрымання ўлады і падтрымліваем патрабаванні жыхароў Беларусі: вызваленне ўсіх палітвязняў і незаконна затрыманых, спыненне гвалту і пакаранне адказных за яго, правядзенне новых выбараў;
заяўляем, што Кансультацыйная рада беларусаў замежжа, МЗС і амбасады Рэспублікі Беларусь не маюць дэмакратычнай легітымнасці прадстаўляць інтарэсы Беларусі і беларусаў, якія жывуць за мяжой.
Мы абвяшчаем пра стварэнне Народных амбасадаў дзеля абароны правоў беларускіх грамадзянаў за мяжой, а таксама прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі.
Рашэнне аб стварэнні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусветнага кангрэсу беларусаў і падтрымліваецца Нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленнем.
Галоўныя функцыi Народных амбасадаў:
Інфармаванне грамадзкасці пра сытуацыю ў Беларусі.
Наладжванне і падтрымка кантактаў з дзяржаўнымі органамі, грамадзкімі аб’яднаннямі, прафзвязамі, бізнэсовымі, навуковымі і культурнымі коламі за мяжой.
Дапамога грамадзянам Беларусі, вымушаным пакінуць краіну.
Iнiцыятыва па стварэнні Народных амбасадаў была часткай павесткі Сусветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года і замацаваная ў яго рэзалюцыі: https://belaruscongress.org/resolution
З-за тэхнічных абмежаванняў X/Twitter твіты, апублікаваныя пасля жніўня 2021 г., можна праглядаць, толькі калі вы ўвайшлі ў свой уліковы запіс Twitter.⬇️
У надзвычайных выпадках звяртайцеся да нас па адрасе help@belarusabroad.org