Дэкларацыя аб заснаванні
народных Амбасад Беларусі
народных Амбасад Беларусі
Мы, беларусы замежжа:
не прызнаем выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня легітымнымі, а Аляксандра Лукашэнку абраным прэзыдэнтам згодна з вынікамі міжнародных экзыт-полаў, незалежнага назіраньня ў Беларусі, справаздачы АБСЭ пра фальсыфікацыі, афіцыйнымі заявамі ЭЗ, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады й іншых дэмакратычных краін;
асуджаем шырокамаштабныя рэпрэсіі супраць мірных грамадзянаў з мэтай незаконнага ўтрыманьня ўлады й падтрымліваем патрабаваньні жыхароў Беларусі: вызваленьне ўсіх палітвязьняў і незаконна затрыманых, спыненьне гвалту й пакараньне адказных за яго, правядзеньне новых выбараў;
заяўляем, што Кансультацыйная рада беларусаў замежжа, МЗС і пасольствы Рэспублікі Беларусь не маюць дэмакратычнай легітымнасьці прадстаўляць інтарэсы Беларусі й беларусаў, якія жывуць за мяжой.
Мы абвяшчаем пра стварэньне Народных амбасадаў дзеля абароны правоў беларускіх грамадзянаў за мяжой, а таксама прадстаўніцтва інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі.
Рашэньне аб стварэньні Народнай амбасады прымаецца прадстаўнікамі беларускай дыяспары на падставе рэзалюцыі Сусьветнага кангрэсу беларусаў і падтрымліваецца Нацыянальнай лідаркай Сьвятланай Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленьнем.
Галоўныя функцыi Народных амбасадаў:
Інфармаваньне грамадзкасьці пра сытуацыю ў Беларусі.
Наладжваньне й падтрымка кантактаў з дзяржаўнымі органамі, грамадзкімі аб’яднаньнямі, прафзьвязамі, бізнэсовымі, навуковымі й культурнымі коламі за мяжой.
Дапамога грамадзянам Беларусі, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.
Iнiцыятыва па стварэнню Народных амбасадаў было часткай павесткі Сусветнага кангрэсу беларусаў 31 кастрычніка — 1 лістапада 2020 года і замацаваная ў яго рэзалюцыі: https://belaruscongress.org/resolution
З-за тэхнічных абмежаванняў X/Twitter твіты, апублікаваныя пасля жніўня 2021 г., можна праглядаць, толькі калі вы ўвайшлі ў свой уліковы запіс Twitter.⬇️
У надзвычайных выпадках звяртайцеся да нас па адрасе help@belarusabroad.org